18.02.2012 17.00 ПРАМОЦЫЯ КНІЖКІ "МАРЫЛЬКА"
Сардэчна запрашаем на прэзентацыю кнігі "Марылька"
18.02.2012
18.02.2012
16.00 Паніхіда ў Міхайлаўскай царкве ў Бельску Падляшскім
17.00 Прэзентацыя кніжкі ў Музеі ў Бельску Падляшскім (Ратуша), у праграме м.інш. канцэрт гуртоў «0-85» з Беластока і «Людзі на балоце» з Гародні
Марыя Базылюк- Саснюк (1959 - 1996) – настаўніца, паэтка, дзеячка беларускага нацыянальнага руху на Беласточчыне. Выхавалася на хутары Абезянава вёскі Кленікі, закончыла Бельскі беларускі ліцэй і беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. Дзейнічала ў Беларускім аб'яднанні студэнтаў. Працавала настаўніцай беларускай мовы ў родных Кленіках, пазней – у Пачатковай школе №3 у Бельску Падляшскім. Для пакалення, якое сталела і жыло беларускімі справамі на зломе 80-тых і 90-тых гадоў была настаўніцай і сябрўкай. Кніга "Марылька" - гэта успамін пра незвычайнага чалавека.