Эва Сегень
Дэкламатарскі конкурс.
20 траўня прайшоў XVII Ваяводскі дэкламатарскі конкурс рэлігійнай паэзіі на славянскіх мовах. Вучаніцы нашай школы выступалі з вершамі на беларускай мове. У катэгорыі класаў 1-3 Ніка Баравік заваявала першае месца, а Яворка Дамброўская, Лена Жабюк і Габрыеля Каравайчык атрымалі вылучэнні. У катэгорыі класаў 4-8 першае месца заваявала Ніка Паўлоўская, трэцяе Юлія Алексеюк, а вылучэнні Сафія Галубоўская, Сафія Грыгарук, Вольга Сцепанюк, Міхаліна Косьціна. Віншуем дзяўчат і настаўніцу беларускай мовы Аліну Ваўранюк, якая іх рыхтавала.
Вашае меркаванне