byby
plpl
19 kwiecień/красавік 2024
02 lipiec/ліпень 2022
фота Аліна Ваўранюк

Летнік "Я нарадзіўся тут"

 З 27 чэрвеня па 2 ліпеня 2022 прайшоў летнік «Я нарадзіўся тут». Старэйшая група адпачывала і працавала ў Мельніку пад наглядам Аліны Ваўранюк і Тамары Карнілюк. Вучні спявалі, чыталі, шпацыравалі, гаварылі, шылі , выціналі, клеілі і самае важнае – добра гулялі. Удзельнікі сустракаліся з Дарафеем Фёнікам у Музеі сям'і Грахоўскіх/Шчыглаў. Маргарыта Дмітрук ( Госю, дзякуем яшчэ раз) расказала пра кніжкі. Моладзь разглядала прывезеныя кніжкі і глядзела працы нашай госці. У сераду працавалі з Нютай Карнілюк. У чацвер наведалі мясцовы музей – Асяродак гісторыі мельніцкай зямлі. Дзякуем за безграшовы ўступ дырэктару Гміннага асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі Міхалу Бараноўскаму. Дзякуем Госі Дмітрук, Нюце Карнілюк і Дарафею Фёніку за цікавыя заняткі і адведзены нам свой час, Колі Ваўранюку і Пётрусю Карнілюку, што Яны заўсёды намі дапамагаюць, Міністэрству ўнутраных спраў і адміністрацыі за фінансавую падтрымку.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token