byby
plpl
24 luty/люты 2024
26 maj/травень 2023

І Міжнародны Дзень Беларускай Адукацыі

3 чэрвеня 2023 г. пройдзе ў Беластоку навуковая канферэнцыя па тэмах беларускай адукацыі з нагоды І Міжнароднага Дня Беларускай Адукацыі.

I Міжнародны дзень беларускай адукацыі (I МДБА) прысвячаецца тэме навучання беларускай мове і настаўніцкаму педагагічнаму майстэрству ў асяроддзі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і ва ўмовах міграцыі. Мерапрыемства будзе ўключаць выступленні, лекцыі і выставы. Адрасавана яно людзям, якія маюць справу з адукацыяй на беларускай мове або жадаюць прыняць удзел у дзейнасці, скіраванай на захаванне адукацыі на роднай мове беларускай нацыянальнай меншасці і дыяспары, напр. шляхам стварэння і адкрыцця суботняй школы вывучэння беларускай мовы ў Варшаве і іншых гарадах.

ПРАГРАМА

І. АФІЦЫЙНАЯ ЧАСТКА (з ганаровымі мецэнатамі, партнёрамі, гасцямі)

Вядоўца: Ілона Карпюк, Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА»

09:30 – 10:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі
10:00 – 10:10 Адкрыццё I Міжнароднага дня беларускай адукацыі — Роберт Тышкевіч, старшыня Парламенцкай групы па справах Беларусі — Праф. д-р габ. Роберт Ціборскі, рэктар Універсітэта ў Беластоку 10:10 – 10:30 Выступленні ганаровых гасцей і арганізатараў — Алесь Зарэмбюк, Беларускі Дом у Варшаве — Яўген Вапа, Беларускі саюз у Рэспубліцы Польшча — д-р габ. Алег Латышонак, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку — Віталь Рымашэўскі, Каардынацыйная Рада
10:30 – 10:45 Прэзентацыя Асацыяцыі школ родных прадметаў PASSH, Моніка Плята
10:45 – 11:00 Прэзентацыя ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, Ігар Лукашук
11:00 – 11:10 Прэзентацыя ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, Андрэй Сцепанюк
11:10 – 11:25 Прэзентацыя Гімназіі імя Францішка Скарыны ў Вільні, Алена Базюк
11:25 – 11:40 Прэзентацыя Самаўрадавага дзіцячага садка № 14 з польскай і бела[1]рускай мовамі навучання ў Беластоку, Ганна Смык-Койла, Ева Гняздоўская, Эльжбета Баравік
11:40 – 11:55 Прэзентацыя Беларускай школы і садка замежжа «Я дома», Ася Смаляк
11:55 – 12:10 Прэзентацыя Вольнага Беларускага Ўніверсітэта, Алесь Лагвінец
12:10 – 12:30 Перапынак на каву, нетворкінг

ІІ. НАВУКОВАЯ ЧАСТКА

Вядоўца: Андрэй Сцепанюк, ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым вывучэннем беларускай мовы імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім

1 Першая лекцыйная сесія – педагагічна-метадычная па выкладанні мовы і культуры нацыянальных меншасцей і дыяспары і арганізацыі нядзельных школ:
12:30 – 12:50 праф. д-р габ. Анэта Лявіньская, Сацыялізуючая і культураўтвараль[1]ная роля мовы 12:50 – 13:10 д-р Аляксандра Ендрышак-Гейслер, Дзейнасць паланійных школ у свеце на прыкладзе асобных краін
13:10 – 13:30 Міраслаў Шчэсняк, Практычныя аспекты працы настаўніка ў паланій[1]най школе 13:30 – 13:50 Дыскусійная панэль – падвядзенне вынікаў першай лекцыйнай сесіі Мадэратар: Моніка Плята, Польская акадэмія сацыяльных і гуманітар[1]ных навук у Лондане (PASSH)

2. Другая лекцыйная сесія – выкладанне беларускай мовы і культуры беларускай нацыянальнай меншасці:
13:50 – 14:10 Ян Карчэўскі, Праца на занятках па беларускай мове на прыкладзе школ Гайнаўскага павета
14:10 – 14:30 Аліна Ваўрaнюк, Беларуская мова ў Пачатковай школе нумар 4 імя Сібіракоў у Беластоку
14:30 – 14:50 Іаанна Марко, Рыгор Назарук, Мова і культура беларускай нацыяналь[1]най меншасці ў працы з навучэнцамі Непублічнай пачатковай школы свсв. Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку
14:50 – 15:10 Дыскусійная панэль – падвядзенне вынікаў другой лекцыйнай сесіі
Мадэратар: Андрэй Сцепанюк, ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім
15:10 – 15:40 Перапынак на ланч, нетворкінг

3. Трэцяя лекцыйная сесія – навучанне беларускай мове і культуры беларускай дыяспары:
15:40 – 16:00 Любоў Баркун, Праектная дзейнасць вучняў Беларускай школкі ва Уроцлаве
16:00 – 16:20 Ганна Плашчынская, Паўстанне беларускай школкі ў Беластоку: аса[1]блівасці і перспектывы развіцця
16:20 – 16:40 Ягор Сурскі, Адаптацыя дзяцей да польскай сістэмы адукацыі
16:40 – 17:00 д-р Алесь Лозка, Аб канцэпцыі дадатковага навучання па прадметах беларускага кампанента ў польскім адукацыйным асяроддзі
17:00 – 17:20 Дыскусійная панэль – падвядзенне вынікаў трэцяй лекцыйнай сесіі Мадэратар: Ася Смаляк, Беларуская школа і садок замежжа «Я дома»
17:20 – 17:30 Закрыццё I Міжнароднага дня беларускай адукацыі

Навуковая рада:
• праф. д-р габ. Анэта Лявіньская, Гданьскі ўніверсітэт
• д-р габ. Алег Латышонак, праф. УуБ, Універсітэт у Беластоку
• д-р габ. Міраслаў Пэнчак, праф. ВУ, Варшаўскі ўніверсітэт
• д-р дац. Алесь Лозка, дырэктар Беларускай школы ў Варшаве
• д-р Войцех Джэжджон, Вышэйшая банкаўская школа ў Гданьску
• д-р Аляксандра Ендрышак-Гейслер, Менеджарская акадэмія прыкладных навук у Варшаве
• д-р Васіль Сегень, Універсітэт у Беластоку

Аргкамітэт:
• Беларускі Дом у Варшаве
• Парламенцкая група па справах Беларусі
• Польская акадэмія сацыяльных і гуманітарных навук у Лондане (PASSH)
• Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА»
• Універсітэт у Беластоку
• Беларускі саюз у Рэспубліцы Польшча
• Беларускі хаб «Новая зямля» ў Беластоку
• Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
Медыяпартнёры:
• Беларускае Радыё Рацыя
• Тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва»
• Тэлеканал Белсат
Партнёры: • Спецыялізаваная клініка NEURO

Мовы канферэнцыі: беларуская, польская


Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token