ВКЛ-сустрэча ў Тэрэмісках
З 27 па 29 лістапада прайшла сустрэча польскай і беларускай моладзі ў Тэрэмісках. Маладыя людзі глядзелі фільм "Плошча" Юрыя Хашчавацкага, які расказвае пра падзеі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Данута Курань расказала пра Яна Юзэфа Ліпcкага, чыё імя мае Ўніверсітэт у Тэрэмісках. Чыталі і задумваліся над ягоным тэкстам "Дзве айчыны, два патрыятызмы".Занаткі музычныя і тэатральныя павяла Эля Роек. Эля вучыла нас песням польскім, цыганскім, балгарскім, лэмкоўскім, а мы яе беларускім і літоўскім. Апрача гэтага, вядома, ўсе разам добра гулялі.
Вашае меркаванне