byby
plpl
20 kwiecień/красавік 2024
17 wrzesień/верасень 2012

Сустрэча ў Тэрэмісках

З 14 па 16 верасня нашыя «хранікёры» са сваёй апякункай Алінай Ваўранюк правялі час са сваімі летувіскімі сябрамі з Пунска, якія прыехалі з дырэктаркай Літоўскага дома культуры Астай Печулене. Сустрэліся мы ў гасцінных Тэрэмісках у сядзібе Народнага ўніверсітэта імя Я. Я.Ліпскага. У час пабыўкі мы прыпаміналі вядомыя танцы і песні нашых народаў. Вучыліся таксама песняў жыдоўскіх, украінскіх, балгарскіх, лэмкоўскіх з Эляй Роек. У суботу 15 верасня сустрэліся з жыхарамі вёскі у Тэатры ў клуні Касі і Паўла Вінярскіх, зладзілі там «Развітанне з летам». Мелі мы таксама час на супольныя шпацыры і гульні да белага ранку. Як звычайна надалей усе кахаюць Мафію. Дзякуем Данусі Курань і Тэсі Філярскай за гасціннасць і цярпімасць. Да чарговых сустрэч!

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token