byby
plpl
25 kwiecień/красавік 2024
07 lipiec/ліпень 2013
фота Эва Сегень

Летнік 2013


Экалагічныя льняныя сумачкі, вышытыя крыжыкам узоры, два канцэрты: беларускага падляшскага спеву і танца ды «касмічнай» музыкі на бубнах, а таксама знаёмства з гісторыяй і сучаснасцю Кляшчэль – гэта плён чарговага летніка з цыкла «Я нарадзіўся тут».
Летнік прайшоў з 1 па 7 ліпеня ў Комплексе школ у Кляшчэлях. Прынялі ў ім удзел вучні ад другога да шостага класаў Пачатковай школы № 4 у Беластоку. Заняткі вялі: Валя Лойка з Менска – дызайнерская праца з выкарыстаннем старажытных узораў і экалагічных матэрыялаў, у выніку якой кожнае дзіця зрабіла льняную сумку; Аня Фіёнік – традыцыйныя беларускія гульні, песні і танцы Падляшша; Аліна Ваўранюк і Эва Сегень – вышыўка крыжыкам; Томэк і Барні Коздрай – навука ігры на бубнах, «магічныя» палачкі ды хадулі.
Удзельнікі летніка наведалі Цэнтр «Гладышка», галерэю скульптара Славаміра Смыка і мясцовыя цэрквы, па якіх правёў і аб якіх цікава расказаў а. Павал Нікіцюк.
Летнік сарганізавала Аб'яднанне «АБ-БА» пры фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства. Арганізатары шчыра дзякуюць дырэктару кляшчэлеўскай школы Славаміру Трашчотку за дах над галавой ды працаўнікам школы за добразычлівыя адносіны, асабліва жанчынам з кухні за смачныя абеды.


Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token