byby
plpl
25 kwiecień/красавік 2024
06 październik/кастрычнік 2013

Экскурсія ў Літву.

З 04 па 06 кастрычніка члены і сімпатыкі нашага аб'яднання паехалі на экскурсію ў Літву. У пятніцу мы наведалі па дарозе незабыўныя Трокі. У Вільні чакала нас каля Вострай брамы нашая сяброўка Людка Вітушка. Яна была нашым знакамітым экскурсаводам па беларускай Вільні. Дзякуючы Яе расказам мы маглі перанесціся ў даўнія часы, пазнаць багатую гісторыю горада і яго жыхароў. Другі дзень экскурсіі быў таксама цікавы. Мы пачалі яго з сустрэчы з Людкай і наведання гары Трох крыжоў. Надвор'е спрыяла нам і мы падаліся ў Керняве (першую сталіцу Літвы). Гэта быў незабыўны момант нашай паездкі. Затым наведалі могілкі ў Дукштах і віленскую Росу. Запалілі там знічы на магілах нашых славутых продкаў. Потым самастойна гулялі па горадзе і абедалі ў надта цікавых месцах. Вечарам ахвотныя набылі квіткі на канцэрт Ляпісаў. У нядзелю пазнаёміліся са старажытным Коўнам і шчасліва вярнуліся дадому.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token