25 АБ-БА Аркестр у Гарадку
Ад пачатку 2014 г. працуе 25 АБ-БА Аркестр - гурт створаны спецыяльна з нагоды 25-годдзя Фестывалю Музыкі Маладой Беларусі Басовішча. У гурце 25 дзетак з ПШ № 4, музыкі пад кірункам Паўла Азябла. Лявон Вольскі - артыстычны кіраўнік праекта. Групай дзяцей апякуецца Аліна Ваўранюк, настаўніца беларускай мовы ў Пачатковай школе №4 у Беластоку. Ад пачатку 2014 г. дзеці сустракаліся ў Склепе з культурай, вывучалі мелодыі і словы песняў, слухалі аповеды пра Басовішча. Музыкі вучылі інструментальныя версіі. І прыйшоў час на супольную рэпетыцыю, якая адбылася 26.04.2014 у Гарадку. Усім вельмі спадабалася!
Вашае меркаванне