"Жывінкі з глыбінкі" і гурт Кумы і сванькі ў Дуброве Беластоцкай
04.05.2014 ў Дуброве Беластоцкай прайшлі 2-гія Сустрэчы з беларускай культурай, На пачатак выступілі нашыя дзеці з тэатральнага гуртка з пастаноўкай "Жывінкі з глыбінкі" паводле вершаў Міры Лукшы з музыкай Анны Бабік. Затым некалькі народных песняў праспявалі Кумы і сванькі. Спявалі таксама гурты з Гайнаўкі і Менску. На панадворку прадаваліся хлеб і сыры мясцовых гаспадыняў. Арганізатарам мерапрыемства былі Дуброўскі асяродак культуры і Дуброўскае аб'яднанне мясцовай вытворчасці. Галоўная завадатарка і асоба, якая нас запрасіла гэта Галіна Радуха - старшыня Дуброўскага аб'яднання мясцовай вытворчасці.
Вашае меркаванне