Тэатральнае святкаванне
26 траўня ў Склепе з культурай з находы Дня матулі прайшла прэзентацыя наймалодшых удзельнікаў нашага тэатральнага гуртка "Гульня ў тэатр" і музычнага гурта Баламуткі. Музычныя заняткі вядзе Анна Васькоўская і дзякуючы яе намаганням удзельнікі гурта паспяхова выступілі на пачатак мерапрыемства. Яны ўсёй групай праспявалі пару новых песняў, але выступілі таксама салісты. Адна з іх - Дар'я Каспэрук не толькі праспявала песню на словы гарадзенскай паэткі Святланы Іванавай з музыкай Анны Бабік "Матуля"б але прадэкламавала верш Ларысы Геніюш прысвяціўшы яго ўсім прысутным на святкаванні мамам. Наймалодшыя акцёры паказалі спектакль "Казка пра надта сумнага Асла", а нашыя трэцякласнікі прэзентавалі новую версію славутых "Звярынак з глыбінкі" Міры Лукшы з музыкай Анны Бабік. Заняткі тэатральнага гуртка вядзе Аліна Ваўранюк, а тэатральныя майстар-класы - Бэрнард Баня, прафесійны акцёр беластоцкага драмтэатра.
Вашае меркаванне