byby
plpl
24 kwiecień/красавік 2024
06 lipiec/ліпень 2014

Летнік старэйшай групы

З 30 чэрвеня па 6 ліпеня ў сядзібе Народнага ўніверсітэта ў Тэрэмісках прайшоў летнік старэйшай групы. Маладыя людзі пазнавалі архітэктуру вёскі дзякуючы заняткам з Кацярынай Вінярскай. Пані Кася распавяла пра кніжкі. У пушчанскія нетры яны хадзілі з Паўлам Вінярскім, які распавёў пра белавежскі свет раслін і звяроў. На гэты раз вучні рабілі пернікі пад кірункам Тамары Карнілюк. Аліна Ваўранюк займалася вышыўкай, песнямі і прэзентацыяй фільмаў.  Пан Пётр вучыў, як дапамагаць тым, што страцілі прытомнасць. Нястомна вяла заняткі пані Валя Лойка. Дзякуючу ёй мы пазналі магію нашых традыцыйных павукоў. На заканчэнне прайшоў канцэрт вальтарністаў у Тэатры ў клуні Касі і Паўла Вінярскіх.
Летнік арганізавала Аб'яднанне «АБ-БА» пры фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.



Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token