фот.А.Ваўранюк
Летнік арганізавала Аб'яднанне «АБ-БА» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства адміністацыі і цыфрызацыі і Маршалкоўскай управе Падляшскага ваяводства.
Этнаграфічны летнік старэйшай групы
З 29 чэрвеня па 5 ліпеня ў Аграсядзібе Бора Здрой у Ляўкове прайшоў летнік старэйшай групы. Вучні гулялі і адпачывалі пад наглядам Аліны Ваўранюк і Тамары Карнілюк. Пазнавалі адметнасці гміны Нараўка. У самой Нараўцы падзеленыя на 5 груп пазнавалі гісторыю мястэчка і жыдоў. У доме культуры гулялі ў піраграфію пад кірункам Кацярыны Бяляўскай. У Гмінным асяродку культуры ў Ляўкове ляпілі з гліны. З нашай гаспадыняй Людмілай Казлоўскай яны пяклі булкі і рабілі варэнікі. Майстар-класы па вырабе папяровых кветак вяла Лена Харкевіч. Удзельнікі летніку наведалі мясцовы скансен. З Алінай Ваўранюк вывучылі песні і вышывалі. Тамара Карнілюк вучылы іх вязаць шыдэлкам і выцінанкі. Дзякуючы гаспадару Барысу Казлоўскаму ўсе добра гулялі.Летнік арганізавала Аб'яднанне «АБ-БА» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства адміністацыі і цыфрызацыі і Маршалкоўскай управе Падляшскага ваяводства.
Вашае меркаванне