byby
plpl
20 kwiecień/красавік 2024
24 październik/кастрычнік 2015

Майстар-класы для настаўнікаў.

24 кастрычніка прайшлі чарговыя майстар-класы для настаўнікаў беларускай мовы зладжаныя нашым аб'яднаннем. Пачалі іх з дакладу Вольгі Емельянчык, антраполага Полацкага ўніверсітэта, спявачкі гурта Гуда, даследчыцы беларускага фальклору, на тэму: Каляндарны абрадавы год беларусаў. Пасля дакладу спадарыня Вольга запрапанавала настаўнікам некалькі абрадавых гульняў. Пасля перапынку Вінцук Вячорка, грамадска-палітычны і культурны дзеяч, актывіст нацыянальнага адраджэння 1980-90-тых гадоў, філолаг, мовазнаўца, распавёў прысутным пра апошнія змены ў беларускай арфаграфіі і ахвотна адказваў на ўсе пытанні, якія ўзніклі ў слухачоў. Затым Аліна Ваўранюк прэзентавала адукацыйныя навінкі АБ-Бы: другі нумар часопіса "Беларускі настаўнік", фільм "Гавораць беларусы Падляшша" і музычны дыск "25 АБ-БА АРКЕСТР".


Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token