Тэатральнае свята ў Склепе з культурай.
23 чэрвеня старэйшыя ўдзельнікі нашага тэатральнага гуртка, якія працуюць з Алінай Ваўранюк, прэзентавалі ў Склепе з культурай свае спектаклі. Ахвотных паглядзець плён сёлетняй працы нашых тэатралаў было шмат. Прыйшлі дзеці з Самаўрадавага садка № 14 у Беластоку а таксама вучні нашай школы з розных класаў. Найстарэйшыя 2 разы паказалі Казку пра Рыцара без Каня, а малодшыя Нататкі таткі. Нават тыя, што не ходзяць на ўрокі беларускай мовы ўсё зразумелі і доўга білі брава. Віншуем!
Вашае меркаванне