byby
plpl
24 kwiecień/красавік 2024
15 grudzień/cнежань 2016

Сустрэча з Анхелай Эспіноза Руіз

Як Анхела Эспіноза Руіз з гішпанскай Малагі змагла вывучыць беларускую мову настолькі, што стала ганаровым сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў? Хто больш гэтаму здзіўляецца – гішпанцы ці беларусы? Што яе самую ўразіла ў Беларусі? І колькі моў яшчэ ведае? Адказы на гэтыя і шмат іншых пытанняў пачулі ўдзельнікі дыскусійнага клуба “Пагаворым пра тое як гішпанка стала беларускай”. А таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з паэзіяй Анхелы Эспінозы Руіз і самой паэткай, паліглоткай ды надзвычай аптымістычнай асобай.


Такая дзяўчына, як ты

Такая, як ты
Бувае раз на все жuття
І то із неба

С. Вакарчук

Такая дзяўчына, як ты
Павінная болей гуляць на вуліцы,
І чытаць крыху меней.
Чаго ты “Мобі Дык” узяла ўжо?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная карысна ўжываць вольны час,
А не вучыцца ў музычнай школе.
Чаго ты на піяніна так доўга граеш?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінна гуляцца з хлопцамі,
А не пісаць паэзію.
Чаго ты сядзіш з гэтымі санетамі?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная паступіць адразу на мэдыцыну,
А не на нейкую філялёгію.
Чаго ты пра будучыню ня думаеш?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная валодаць перспектыўнымі мовамі,
А не незразумелымі дыялектамі.
Чаго ты так свой час марнуеш?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная выйсьці за прывабнага, заможнага, здаровага,
І ніяк інакш,ніяк.
Чаго ты так кепска іх выбіраеш?

Такая дзяўчына, як ты,
Павінная адназначна заўжды ўсьміхацца,
Бо грэх не карыстацца прыгажосьцю.
Чаго ты плачаш? Ну?


Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token