byby
plpl
18 kwiecień/красавік 2024
16 luty/люты 2017

Сустрэча Дыскусійнага клубу АБ-Бы

“Я перакананы, што вельмі хутка мы дачакаем, калі цэлая Белавежская пушча будзе пад аховай, – сказаў журналіст-эколаг Адам Вайрак на сустрэчы ў Склепе с культурай АБ-Бы 16 лютага 2017 года. – Канфлікт вакол апошняга натуральнага лесу ў нізіннай Еўропе сягае фундаментаў нашай цывілізацыі, бо ёсць людзі, якія следам за Бібліяй лічаць, што чалавек павінен пакараць прыроду, а іншыя прытрымліваюцца думкі, што чалавек, гэта частка тае ж прыроды і павінен жыць з ёю ў згодзе”.
Удзельнікі Дыскусійнага клуба не толькі разважалі на такія сур’ёзныя тэмы, але таксама паслухалі анекдатычны расказ героя вечарыны, як ён з цэнтра Варшавы трапіў у Белавежскую пушчу і як ужо з яе не выбраўся. Многія прыйшлі з кніжкамі Адама Вайрака, які ахвотна не толькі іх падпісаў, але яшчэ і подпісу нарысаваў розных сімпатычных звяркоў.

Праект ажыцяўляем дзякуючы фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.




Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token