Летнік малодшай групы.
З 13 па 18 чэрвеня ў Аграсядзібе Бора Здрой у Ляўкове прайшоў летнік малодшай групы. Дзеці пазнавалі адметнасці ваколіцы Ляўкова, гулялі і адпачывалі пад наглядам Аліны Ваўранюк і Тамары Карнілюк, якія вучылі іх вышываць і чыталі ім кніжкі. Дзеці вывучылі новыя песні. У Гмінным асяродку культуры ў Ляўкове яны гулялі з глінай. З Аляксандрам Гжыбкам малявалі луг поўны матылёў. Майстар-класы па вырабе папяровых кветак вяла Нэля Харкевіч. З нашай гаспадыняй Людмілай Казлоўскай мы пяклі булкі і ляпілі піражкі. Спадар Януш Купрыяновіч расказаў нам пра павукоў. Дзякуючы гаспадару Барысу Казлоўскаму ўсе добра гулялі на выкананай ім пляцоўцы.Летнік арганізавала Аб'яднанне «АБ-БА» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі а таксама Маршалкоўскай управе Падляшскага ваяводства
Вашае меркаванне