16 listopad/лістапад 2017
Чарговы Конкурс беларускай песні
Хаця за вакном непрыемная, дажджлівая восень у нашым Склепе з культурай 16 лістапада было вельмі прыемна. Прайшоў чарговы Конкурс беларускай песні. Прымалі ў ім ўдзел вучні з нашай школы. Спявалі наймалодшыя - першакласнікі і іх было найбольш, а таксама вучні старэйшых класаў. Ацэньвала іх адмысловае журы: Яланта Кузьміцкая, Гражына Сівэрская-Манцюк і Кірыл Лепай. Хто быў найлепшы? Інфармацыі на гэтую тэму пачуем у студзені на Калядным вечары. Чакайце
Вашае меркаванне