byby
plpl
15 listopad/лістапад 2018
01 lipiec/ліпень 2018

Этнаграфічны летнік для старэйшай групы

 З 23.06 па 29.06.2018 г. Пачатковай школе ў Орлі прайшоў Этнаграфічны летнік “Я нарадзяўся тут” для старэйшай групы. Вучні пазнаёміліся з Орляй, з яе гісторыяй, фальклорам, з народнымі майстрамі гміны Орля, гісторыяй царквы і яе святаром, а таксама з войтам Пятром Сэльвэсюкам. Дзякуючы дырэкцыі і настаўнікам школы, Анне Нэстэрук, Міхалу Мінцэвічу, Зоі Майстровіч, Веры Нічыпарук, Уладзіміру Сасне ўсё гэта было магчымае. Навінкай на летніку былі заняткі пра street art з Юркам Асеннікам і споба супольна намаляваць мурал з выкарыстаннем беларускіх арнаментаў.
Маладыя людзі збіралі зёлы, вывучалі іх назвы і ўласцівасці, потым рабілі зельнікі, пашылі і вышылі мяшочкі на зёлкі.
Настаўніцамі і апякункамі летніка былі Тамара Карнілюк, Уля Іванюк і Марыя Здрайкоўская, а валанцёркай шматнадовая ўдзельніца летнікаў – Ганка Пякарская.
Летнік прайшоў дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, а таксама Управы Падляшскага ваяводства.

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token