Часопіс "Беларускі настаўнік"
„Беларускі настаўнік”гэта адукацыйны дапаможнік перш-наперш настаўнікам беларускай мовы ў польскіх школах. Але не толькі. Хочам, каб наш часопіс дапамагаў усім зацікаўленым беларускай адукацыяй, напрыклад гісторыкам і географам, якія ўводзяць на ўроках элементы навучання гісторыі і геаграфіі Беларусі, але таксама Падляшша. Каб пашыраў сярод настаўнікаў веды пра Беларусь і азнаямляў з новымі метадамі навучання. Хочам, каб гэта была таксама настаўніцкая платформа абмену меркаваннямі, праблемамі, досведам.
Часопіс задуманы Аб’яднаннем у карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА. Яго ідэя ўзнікла ў час працы над „Стратэгіяй развіцця асветы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы”.
У першым нумары прапануем Вам поўны тэкст гэтага — на нашу думку — фундаментальнага дакумента, інфармацыі пра істотныя змены ў арганізацыі навучання беларускай мовы як мовы нацыянальнай меншасці, інфармацыі пра падручнікі і выдавецкія планы, сцэнарыі ўрокаў.
„Беларускі настаўнік” будзе выходзіць раз на паўгода. Запрашаем да супрацоўніцтва. Калі маеце цікавыя сцэнары ўрокаў або пазаўрочных заняткаў, урачыстых лінеек, школьных мерапрыемстваў, экскурсіяў, тэатральных спектакляў, калі ў Вас ёсць цікавыя гульні і дыдактычныя матэрыялы, прапануйце іх, з дапамогай нашага часопіса, іншым. Калі ў Вас узніклі пытанні, звязаныя з навучаннем беларускай мовы, пішыце.
Матэрыялы і пытанні дасылайце на наш электронны адрас
ab_ba@poczta.onet.eu. Часопіс „Беларускі настаўнік” даступны ў Вашых школах і на нашым сайце www.ab-ba.com.pl.

- „Беларускі настаўнік” №1 2015
- „Беларускі настаўнік” №2 2015
- „Беларускі настаўнік” №1 2016
- „Беларускі настаўнік” №2 2016
- „Беларускі настаўнік” №1 2017
- „Беларускі настаўнік” №2 2017
- "Беларускі настаўнік" №1 2018
- "Беларускі настаўнік" №2 2018
- "Беларускі настаўнік" №1 2019
- "Беларускі настаўнік" №2 2019
- "Беларускі настаўнік" №1 2020
- "Беларускі настаўнік" №2 2020
- "Беларускі настаўнік" №1 2021
- "Беларускі настаўнік" №2 2021
- "Беларускі настаўнік" №1 2022
- "Беларускі настаўнік" №2 2022