byby
plpl
18 kwiecień/красавік 2024
Этнаграфічныя летнікі "Я нарадзіўся тут"
У этнаграфічным летніку "Я нарадзіўся тут"прымаюць удзел перш за ўсё вучні, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку. Ладзім іх з 2004 г. у розных рэгіёнах Беласточчыны, у якіх жывуць карэнныя беларусы. Адбыліся ўжо летнікі ў Белавежы (2004), Такарах і Сацах (2005), Ягуштове (2006), Семяноўцы (2007), Гарадку (2008), Тэрэмісках (2009), Крыўцы (2010), Бабіках (2011).
Удзельнікі летнікаў пазнаюць гісторыю, прыроду і культурную спадчыну мясцін, у якіх гасцююць. Ладзім таксама сустрэчы з народнымі мастакамі і адметнымі людзьмі, якія жывуць у мецы правядзення летніка.  Арганізуем  экскурсіі па наваколлі і майстар-класы па саломапляценні, вышыванні, выцінанцы, пляценні паяскоў. Вывучаем народныя і сучасныя беларускія песні. Ставім тэатральныя пастаноўкі.  На заканчэнне кожнага летніка яго ўдзельнікі прэзентуюць свае веды і ўменні сваім сем'ям і мясцовым жыхарам.
Карыстаемся фінансавай падтрымкай Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, а таксама дапамогай войтаў, дырэктараў школ і шчодрасцю спонсараў.