byby
plpl
18 listopad/лістапад 2017
25 АБ-БА АРКЕСТР
25 АБ-БА АРКЕСТР пакліканы да жыцця з нагоды юбілея 25-годдзя Фестываля Музыкі Маладой Беларусі Басовішча. 25 АБ-БА Аркестр гэта супер-група 25 вучняў Пачатковай школы № 4 у Беластоку і музыкі з Гарадка і Міхалова пад кірункам Паўла Азяблы. Артыстычным кіраўніком праекта з'яўляецца Лявон Вольскі - легендарны музыка, лідар такіх гуртоў як Мроя і NRM, а апякункай дзіцячай групы - Аліна Ваўранюк, настаўніца беларускай мовы ў ПШ № 4. Задума праекта – Юрка Асеннік – вакаліст R.F. BRAHA і 0-85, суарганізатар шмат якіх Басовішчаў, аўтар многіх графічных праектаў фестываля. Кіраўнік праекта - Барбара Пякарская, суарганізатарка і першых Басовішчаў.
АБ-БА АРКЕСТР выконвае песні-хіты апошніх 25 гадоў. Вельмі цяжка было адабраць 12 песняў, якія прагучаць на канцэртах. Да супрацоўніцтва ў праекце былі запрошаныя таксама лідары гуртоў, чые песні планаваў спяваць 25 АБ-БА АРКЕСТР (Слава Корань, Ігар Варашкевіч, Сяргей Міхалок, Аляксандр Кулінковіч, Аляксандр Памідораў, Кася Камоцкая, Юрка Асеннік і Хрыстафор Сеськевіч).  Канчаткова з гуртом выступаюць: Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Аляксандр Памідораў, Юрка Асеннік і Хрыстафор Сяськевіч

Канцэрты:

19.07.2014  20.20 у Борыку на фестывалі Басовішча
29.08.2014 15.30 у Беластоку па вул. Лінярскага 5 (пляцоўка побач Беластоцкага асяродка культуры) на фестывалі Усход культуры- іншае вымярэнне

Фінансаванне:

Праект фінансуецца Міністэрствам адміністрацыі і цыфрызацыі і Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства.
Канцэрт у рамках фестываля Усход культуры фінансаваны Управай горада Беласток.

Нашыя партнёры:

Беластоцкі асяродак культуры
Беларускае аб'яднанне студэнтаў
Фонд Villa Sokrates
Радыё Рацыя
Падляшская опера і філармонія
Гмінны асяродак культуры ў Гарадку

БАСовішча - фестываль музыкі маладой Беларусі існуе з 1990 г. Ад пачатку арганізатарам з'яўляецца Беларускае аб'яднанне студэнтаў, ад 2 гадоў у супрацы з Фондам Villa Sokrates. За час свайго існавання Басовішча стала месцам, дзе сустракаюцца маладыя людзі, для якіх важная дабрая музыка і ідэя свабоды.