byby
plpl
19 kwiecień/красавік 2024
Aнсамбль танца «Падляшскі вянок»


Інфармацыя
аб aнсамблі танца «Падляшскі вянок» («Padlaski Wianok»)

Aнсамбль танца «Падляшскі вянок» («Padlaski Wianok») Аб`яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, «АБ-БА» ў Беластоку – першы беларускі танцавальны ансамбль у Польшы. Калектыў стварыўся ў кастрычніку 2015 г. Стваральніцай, інструктарам, харэографам і мастацкім кіраўніком гурта з`яўляецца Аксана Прус. Калектыў складаецца з трох узроставых груп: малодшай (дзеці 6-9 гадоў), старэйшай (дзеці 10-13 гадоў) i моладзевай (14-17 гадоў). Ансамбль налічвае каля 50 удзельнікаў з вучняў, якія вывучаюць альбо вывучалі беларускую мову ў Пачатковай школе № 4 імя Сібіракоў у Беластоку. Заняткі адбываюцца 2 разы на тыдзень, штогод праводзяцца курсы і майстар-класы класічнага і народнага танца, сучаснага танцавальнага фальклору, стрэтчынгу.
Канцэрты гурта – гэта сцэнічная прэзентацыя традыцыйнай і рэгіянальнай беларускай культуры. Вакалісты ансамбля – Юлія Баравік, Марыя Пякарская, Себасцьян Смолдараў, дуэт “Падлясачкі” („Padlasaczki”): Марыя i Вікторыя Пякарскія выконваюць вакальны рэпертуар, дапасаваны да танцавальнай праграмы. Тэхнічныя рухі, відовішчныя малюнкі, цудоўныя гукі вакалу, гучанне беларускага слова і багатыя танцавальныя касцюмы – гэта сённяшні твар “Падляшскага вянка”.
Калектыў дзейнічае дзякуючы фінансавай датацыі Міністэрства Унутраных Спраў і Адміністрацыі Польшы, Упраўленню Падляшскага ваяводства. На працягу амаль 8 год існавання гурт удзельнічаў у 100 канцэртах i імпрэзах.

Узнагароды і дасягненні:
  •  Польша (Агляд фальклорных калектываў песні і танца Падляшскага ваяводства - Граева 2017 – 3-e месца, Беласток 2019 – 2-e месца; дыплом XXIV Спатканняў нацыянальных і этнічных меншасцяў у Пуньску - 2017; дыплом XII Міжнароднага фестывалю музыкі, мастацтва і фальклору „Падляшская Актава Культур” – Беласток 2019, дыплом XVII i XX Міжнародных мастацкіх спатканняў „Ператоча 2019” у Белавежы i “Ператоча 2022” у Гайнаўцы, дыплом Лаўрэата 2 ступені IX Агульнапольскага агляду дзіцячых фальклорных ансамбляў „Фальклор на Банк” – Браньск 2019; дыплом XXIV Міжнароднага фестывалю дзіцячых і моладзевых фальклорных ансамбляў нацыянальных меншасцяў у Венгажэве – 2019; дыпломы Агульнапольскага фестывалю беларускай песні i Святаў беларускай культуры ў Беластоку – 2016-2019; дыплом XI Фестывалю культур у Падляшскім Упраўленні Ваяводскім - 2018; дыплом Лаўрэата 1 ступені для Юліі Баравік у катэгорыі „Вакал 15-19 гадоў” Ваяводскага агляду дзіцячай і моладзевай творчасці „PIKuś”– Беласток 2021; удзел у XXI Міжнародным фестывалі “Сяброўская бяседа – 2021” у Гарадку, у Агульнапольскім конкурсе “Падляшская сцэна фальклору – 2022”, у Міжнародных днях славянскага пісменства ў Бельску Падляшскім, у Спатканнях з беларускай і рэгіянальнай культурай на Падляшшы, у дажынках гмінных і канцэртах у ваяводствах Падляшскім і Вармінска-Мазурскім і інш.);
  • Беларусь (дыплом Адкрытага фестывалю харэаграфіі „Чароўны свет танца”- Гродна 2017; сольны канцэрт у Гродне– 2018);
  • Балгарыя (дыплом Лаўрэата XVI Міжнароднага моладзевага фестывалю фальклору ПРЫМОРСКА 2018);
  • Гішпанія (дыплом Лаўрэата 2 ступені ў катэгорыі „Харэаграфія 13-15 гадоў” i дыплом Лаўрэата 2 ступені ў катэгорыі „Харэаграфія група мяшаная” Міжнароднага фестывалю-конкурсу „Таленты Эўропы” ЛЬАРЭТ ДЭ МАР 2021);
  • Італія (дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец 13-14 гадоў”, дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец 9-10 гадоў”, дыплом Лаўрэата 2 ступені ў катэгорыі „Народны танец 7-8 гадоў” Міжнароднага фестывалю-конкурсу „Будучыя зоркі” РЫЧЧОНЭ 2021; дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец 15-16 гадоў”, дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец група мяшаная”, дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец 7-8 гадоў” Міжнароднага фестывалю-конкурсу „Sopravista Olympic Art Games” РЫЧЧОНЭ 2021; дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны вакал 17-19 гадоў” для Юліі Баравік i дуэту „Падлясачкі”, дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны вакал 15-16 гадоў” для Марыі Пякарскай, дыплом Лаўрэата 2 ступені ў катэгорыі „Народны вакал 10-12 гадоў” для Себасцьяна Смалдарава Міжнароднага фестывалю-конкурсу „Sopravista Olympic Art Games” РЫЧЧОНЭ 2021);
  • Бразылія (Grand Prix у катэгорыі „Народны танец 13-15 гадоў”, дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец 9-12 гадоў”, дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Народны танец 6-8 гадоў” Міжнароднага фестывалю-конкурсу „Бразыльскі карнавал” РЫА ДЭ ЖАНЭЙРА 2021);
  • Украіна (дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Харэаграфія” Міжнароднага моладзевага фестывалю мастацтва „Крышталёвая мроя” КІЕЎ 2021; дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі „Харэаграфія” група мяшаная Міжнароднага шматжанравага фестывалю-конкурсу онлайн „I stand with Ukraine! NO WAR!” КІЕЎ 2022);
  • Партугалія (дыплом Лаўрэата 1 ступені ў катэгорыі «Вакал 15-18 гадоў” для Юліі Баравік i дуэту „Падлясачкі” Міжнароднага фестывалю-конкурсу „Партугальскі арт-карнавал” ЛІСАБОН 2021);
  • ЗША (дыплом Лаўрэата 1 ступені для дуэту „Падлясачкі” i дыплом Лаўрэата 2 ступені для Юліі Баравік у катэгорыі „Вакал 16-19 гадоў” Міжнароднага конкурсу „American Edition by Fiestalonia Milenio” НЬЮ-ЙОРК 2021, дыплом Лаўрэата 2 ступені у катэгорыі „Харэаграфія 10-12 гадоў”, дыплом Лаўрэата 2 ступені у катэгорыі „Харэаграфія група мяшаная” i дыплом Лаўрэата 3 ступені у катэгорыі „Харэаграфія да 9 гадоў” Міжнароднага конкурсу „American Edition by Fiestalonia Milenio” НЬЮ-ЙОРК 2021);
  • Фінляндыя (Grand Prix у катэгорыі „Народны танец група мяшаная” Міжнароднага фестывалю мастацтва „Christmas Magic” ЛАПЛАНДЫЯ 2022);
  • Паўночная Македонія (дыплом Лаўрэата 1 ступені у катэгорыі “Народны танец”, залаты медаль і залаты сэртыфікат ХХ Міжнароднага фестывалю-конкурсу фальклору, танца і музыкі імя Аляксандра Македонскага АХРЫД 2022).
Удзельнікі гурта Марыя Пякарская, Сара Скаўроньская, Кацярына Іванюк, Мікалай Здрайкоўскі, Юлія Баравік адзначаны стыпендыямі Маршалка Падляшскага ваяводства за мастацкія дасягненні на 2019 год, Шыман Клімюк, Агата Лукашэвіч - стыпендыямі Маршалка Падляшскага ваяводства за мастацкія дасягненні на 2020 год, Аляксандар Здрайкоўскі, Аляксандр Хаманюк, Антаніна Іванюк, Меланія Чурак і Юлія Баравік - стыпендыямі маршалка Падляшскага ваяводства за мастацкія дасягненні на 2021 год. Моладзевая група 1 гурта (19 танцораў) i Юлія Баравік – стыпендысты Прэзідэнта горада Беластоку ў галіне мастацкай дзейнасці на 2021/2022 навучальны год. Мая Засім, Ніна Белавежац, Давід Аляксеюк, Ян Баравік, Міхаіл Мулярчык, Iгар Сідарук, Марыя Пякарская i Юлія Баравік - стыпендысты Маршалка Падляшскага ваяводства за мастацкія дасягненні на 2022 год. Старэйшая група 2 гурта (12 танцораў) i Юлія Баравік, Марыя і Вікторыя Пякарскія – стыпендысты Прэзідэнта горада Беластоку ў галіне мастацкай дзейнасці на 2022/2023 навучальны год.
Калектыў штогод запрашае пад свае крылы новых таленавітых удзельнікаў, што вывучаюць беларускую мову ў Пачатковай школе № 4 імя Сібіракоў у г. Беластоку.

Кантакт:
Кіраўнік: Аксана Прус
e-mail: oksanaprus27@gmail.com

Паглядзіце нашыя выступы:
https://youtu.be/pEfp-6KUexU
https://youtu.be/BkO5AD5hYrQ
https://youtu.be/wVpv80EFcfg
https://youtu.be/BziahEUdngc
https://youtu.be/oo-qTabOFjo
https://youtu.be/UUaC0f16tP8
https://youtu.be/msJMu61vjgU
https://youtu.be/PpZM6valLoM
https://youtu.be/BUg40OKcx5U
https://youtu.be/BC1KJkDBrfM
https://youtu.be/2HhbbgD7jj8
https://youtu.be/LQHpLtSRhys
https://youtu.be/kqySsDdsVxM
https://youtu.be/KiCQBCzEW-0
https://youtu.be/1662cAQFdBo
https://youtu.be/sJRvSS0qfkw
https://youtu.be/buT-tzbh2mw
https://youtu.be/5EsmQtj5_rs