byby
plpl
19 kwiecień/красавік 2024
Студыя беларускага фальклору "Я нарадзіўся тут"
Студыя беларускага фальклору існуе з 2006 года. Ад пачатку працуюць дзве групы:  дзіцячая і дарослых. Першыя 2 гады працавалі з намі Алена Емельяновіч і Наталля Жук з Мінска. Прыязджалі да нас 2 разы ў месяц на суботу-нядзелю.  У 2008 годзе заняткі вяла Аня Фіёнік, з 2009 па чэрвень 2011 з дзіцячай групай працавала Аля Каменская. Ад верасня 2011 дзіцячай групай кіруе Анна Васькоўская. Дарослыя працуюць самастойна. Майстар-класы для нас правялі Сяргей Аленкін, Эля Роек, Сцяпан Копа,  Лена Ладуцька.
Да гэтай пары мы запісалі 3 кампакт-дыскі: "Вячоркі", "Час" і "Васількі-валошкі".
З 2006 г. карыстаемся фінансавай падтрымкай МУСі А Польшчы, а ў 2010 г. таксама Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.