"Ой, даўно, даўно..." у Варшаве
12 красавіка прайшла прэзентацыя "Атласа усходнеславянскіх гаворак Беласточчыны. Том IV. Словаўтварэнні". Сустрэча прайшла ў Кафэ Пруса Галоўнай навуковай кнігарні імя Балеслава Пруса ў Варшаве Вяла яе доктар Эва Голяхоўская. Сваімі ўспамінамі адносна працы над стварэннем шматтомнага выдання дзяліліся прафесар Альжбета Смулкова, прафесар Ірэна Марынякова і прафесар Януш Сяткоўскі. Пасля заканчэння дыскусіі ўсе сабраныя (а прыйшлі таксама нашыя сябры) паглядзелі спектакль "Ой, даўно, даўно... Беларускія гісторыі з Падляшша".
Вашае меркаванне