byby
plpl
06 październik/кастрычнік 2024
Склеп з культурай
 Склеп з культурай, які працуе з 2012 года - гэта памяшканні ў падвале ПШ № 4 у Беластоку, якія дырэктар школы даў у карыстанне нашаму Аб'яднанню. Грамадcкім чынам, за грошы і працу бацькоў, быў там зроблены вялікі рамонт. Адно з памяшканняў пераўтварылася ў "актавую залу", другое ў "беларускую хату", трэцяе ў гардэроб, а калідоры - гэта выствачныя залы са здымкамі і тэатральнымі рэквізітамі.
У "актавай зале" адбываюцца прэзентацыі спектакляў, рэпетыцыі тэатральнага гуртка і Студыі беларускага фальклору, а таксама сустрэчы Дыскусійнага клуба АБ-Бы. Нашую хату, ў якую прылады і экспанаты  прынеслі бацькі, з ахвотай наведваюць усе госці. Там таксама адбываюцца час ад часу ўрокі беларускай мовы. 
Урачыстае адкрыццё Склепа з культурай адбылося 10 і 11.02.2012 г. Тады паэзентаваўся спектакль і кніжка “Ой, даўно, даўно... Беларускія гісторыі з Падляшша” а таксама адбылася сустрэча Дыскусійнага клуба АБ-Бы з удзелам праф. Яўгена Міраковіча.