byby
plpl
26 kwiecień/красавік 2024
14 wrzesień/верасень 2014
фота Б. Пякарскаяфота Б. Пякарскаяфота Б. Пякарскаяфота Б. Пякарскаяфота Б. Пякарскаяфота Б. Пякарская

Майстар-класы для настаўнікаў

13.09.2014 у Пачатковай школе № 4 у Беластоку прайшлі майстар-класы для настаўнікаў беларускай мовы.
Тамара Мацкевіч (намесніца старшыні Таварыства беларускай школы, эдукатарка Цэнтра "Супольнасьць", рэдактарка інтэрнэт старонкі www.nastaunik.info, каардынатарка праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадзтва”) расказала пра сітуасыю беларускага школьніцтва і пра адукацыйныя ініцыятывы ў Беларусі.
Аліна Ваўранюк расказала аб выдавецкіх навінках Аб'яднання АБ-БА: сцэнарыі ўрокаў для І класа і падручнік Кругагод  для ІІІ класа пачатковай школы (аўтарка - Аліна Ваўранюк), пра дыскі з песнямі для класаў І-ІІІ, пра новы паказны алфавіт і пра дыск з песнямі Міры Лукшы "Звярынкі з глыбінкі".
Вельмі важнай часткай сустрэчы была дыскусія над стварэннем метадычнага часопіса для настаўнікаў беларускай мовы. Спасярод прысутных настаўнікаў выбралі рэдакцыйную калегію.
Сустрэча закончылася дакументальным фільмам "Гавораць беларусы Падляшша" (рэж. Мікола Ваўранюк, здымкі Раман Васілюк, прадукцыя Аб'яднанне АБ-БА).



Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token