byby
plpl
26 październik/кастрычнік 2020
01 lipiec/ліпень 2016

Летнік старэйшай групы.

З 25 чэрвеня па 1 ліпеня ў Асяродку экалагічнай адукацыі ў Семяноўцы адбыўся летнік старэйшай група. Кожны дзень з яго ўдзельнікамі працавалі Аліна Ваўранюк і Тамара Карнілюк. На гэты раз не было вышыўкі крыжыкам. Моладзь пазнавала іншыя спосабы вышыўкі, якія спатрэбіліся ім да макатак і каляровых карцін. Яны амалькожны дзень працавалі ў розных групах, а вечарамі паказвалі плён працы. Было займальна і цікава. У гульні створаныя групамі будзе можна яшчэ не раз пагуляць. Развучылі шмат песняў, пазналі новыя танцы, глядзелі кіно, гулялі ў мяч. Наведалі мясцовую царкву і хату бацюшкі. Пабачылі шмат цікавых прац вышытых матушкай. Спадарыня Панькоўская з асяродка культуры правяла з намі  майстар-класы па выплятанні кошыкаў з паперы. З сям'ёй Лісоўскіх і іхнімі машынкамі мы рабілі закладкі да кніжак. Дзякуючы варштатам з Міхалам Ксёнжкам ведаем мясцовую прыроду, асабліва птушкі і ўмеем гуляць з кажанамі. Дзякуем спадарыні Сегень за гасціну і багаты пачастунак. Летнік арганізавала Аб'яднанне «АБ-БА» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі а таксама Маршалкоўскай управе Падляшскага ваядводства. 

Вашае меркаванне


Імя:
Эмаіл:
Каментар
увядзіце тэкст з малюнка: token